Супраць катэхізатара менскага каталіцкага сабору Беладзеда распачалі крымінальную справу


У дачыненні катэхізатара менскага архікафедральнага касцёлу Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі Уладзіслава Беладзеда распачалі крымінальную справу аб распальванні варожасці. Аб гэтым паведамляе выданне «Медиазона» са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй. 

Уладзіслаў Беладзед.
Фота: Павал Хадзінскі / «Медиазона. Беларусь» / Telegram

18 ліпеня стала вядома, што супраць выкладчыка катэхізісу каталіцкай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі Уладзіслава Беладзеда адкрылі крымінальную справу паводле артыкулу 130 КК(«Распальванне варожасці»). У блізкім да сілавікоў тэлеграм-канале зʼявілася відэа пра выкладчыка.

У відэа выкарыстоўваюць скрыншоты перапіскі, дзе карыстач Uladzislau напісаў «хачу забіваць мянтоў». Перад відэакамераў Беладзед кажа, што працаўнікі каталіцкага архікафедральнага касцёлу падтрымалі пратэсты ў Беларусі.

«Асабіста я залазіў на вежу кафедральнага касцёлу, каб глядзець за перамяшчэннем міліцыі і падаваў сігнал. Мы званілі ў званы, каб людзі ведалі, што рухаюцца супрацоўнікі міліцыі. Мы хавалі пратэстоўцаў і зачынялі дзверы перад супрацоўнікамі», – кажа Беладзед.

Вядома, што Уладзіслаў Беладзед раней быў неаднаразова затрыманы, агулам адбыў 45 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 19.11 КаАП («Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Беладзед – праходзіў у менскім архікафедральным касцёле практыку, навучаецца ў рыма-каталіцкай духоўнай семінарыі, да паступлення ў якую скончыў Інстытуту тэалогіі БДУ.

Раней паведамлялася, што ў плябаніі (месцы, дзе жывуць ксяндзы) архікафедральнага касцёлу сілавікі паводле звестак розных крыніц 13 ці 14 ліпеня правялі ператрус. Паведамлялася таксама, што перад ператрусам сілавікі схапілі каталіцкага верніка і выкладчыка катэхізісу з катэдры Уладзіслава Беладзеда, а таксама незадоўга да гэтага адбылася адстаўка пробашча, кс. Антонія Клімантовіча.

Hавiны
Сілавікі зладзілі ператрус у касцёле Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
2023.07.18 14:22

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў