Сілавікі зладзілі ператрус у касцёле Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі


Міліцыянты наведаліся ў менскі архікафедральны касцёл Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Сілавікі правялі там ператрус, паведамляе рэсурс «Хрысціянская візія: Не вайне!».

Архікафедральны касцёл Панны Марыі. Менск, Беларусь. 3 студзеня 2021 года.
Фота: Белсат

Са спасылкаю на розныя крыніцы паведамляецца, што 13–14 ліпеня ў плябаніі менскага касцёлу Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі сілавікі зладзілі ператрус. Падрабязнасці і падставы на гэта не агучваюцца.

Вядома, што перад ператрусам сілавікі схапілі каталіцкага верніка і выкладчыка катэхізісу з катэдры Уладзіслава Беладзеда, а таксама незадоўга да гэтага адбылася адстаўка пробашча, кс. Антонія Клімантовіча.

Hавiны
За абразу Лукашэнкі засудзілі былога іераманаха
2023.07.11 15:27

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў