Працаўнікоў «Лідаграпраммашу» пыталі, за каго яны галасавалі ў 2020-м, а пасля звальнялі


На пачатку чэрвеня працаўнікоў ААТ «Лідаграпраммаш» пачалі выклікаць на размовы з кіраўніцтвам. Людзям задавалі пытанні наконт палітычнай сітуацыі ў краіне. Некалькіх працаўнікоў звольнілі, паведамляе тэлеграм-канал «Голас гордага Гедыміна – Ліда».

ААТ «Лідаграпраммаш».
Фота: lidanews.by

Сярод пытанняў, што задавалі працаўнікам, былі наступныя:

  • За каго галасавалі на выбарах 2020-га?
  • Чаму паставілі подпіс за альтэрнатыўнага кандыдата, а не за Лукашэнку?
  • Як ставіцеся да СВА ва Украіне?
  • Дзе чытаеце навіны?
  • На якія суполкі падпісаныя?

Некалькіх працаўнікоў пасля размовы звольнілі.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў