Ва Ушачах улады падарвалі гістарычны млын. У планах – і іншыя помнікі мінуўшчыны


Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі 16 ліпеня апублікавала відэа падрыву старога млына ў гарадскім пасёлку Ушачы Віцебскай вобласці. Узарвалі будынак работнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атраду Віцебскага УМНС.

Узарваны млын ва Ушачах.
Фота: Алексей Капчиков / radzima.org

«Падраздзяленні МНС аказваюць дапамогу ў ліквідацыі неэксплутаваных будынкаў і збудаванняў», – пракаментавалі ў ведамстве ліквідацыю аб’екту.

Млын быў пабудаваны на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў, але ахоўнага статусу так і не атрымаў.

Як адзначае «Наша Ніва», у Віцебскай вобласці назіраецца цэлая кампанія падрыву ўсяго старога. Гэтак, у Асвеі быў падарваны мураваны будынак, у вёсцы Двор Гомель і Арэхаўску – сядзібы, пад Полацкам – вайсковыя казармы.

У Смалянах (Аршанскі раён) увосень плануецца знесці два будынкі 1880 і 1901 гадоў пабудовы. Грошы на іх утрыманне выдаткоўваць не плануюць, а вось 16 тысяч рублёў на знос запланаваныя.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў