Брытанская выведка: Расея працягвае вывад войскаў з Беларусі для перадыслакацыі


Войскі, якія пакідаюць тэрыторыю Беларусі, будуць пераведзеныя на ўсход Украіны, паведамляе брытанская вайсковая разведка.

У ведамстве зазначаюць, што на працягу двух-трох тыдняў чакаецца ўзмацненне баёў на Данбасе.

«Расейскія атакі па-ранейшаму сканцэнтраваныя на ўкраінскіх пазіцыях каля Данецку і Луганску, працягваюцца баі вакол Херсону і Мікалаева, аднаўляецца наступ на Краматорск», – гаворыцца ў справаздачы брытанскай разведкі.

11 красавіка ў Офісе генеральнага пракурора Украіны паведамілі, што з пачатку вайны ва Украіне загінулі 183 дзіцяці. Больш за 340 дзяцей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Агулам, паводле ўстановы, пацярпелі больш за 525 дзяцей. Апроч таго, Управа вярхоўнага камісара ААН у справе правоў чалавека сведчыць, што на гэты момант вядома пра 1793 забітых сярод цывільнага насельніцтва.

У гэты ж час Генеральны штаб ЗСУ назваў свежыя лічбы стратаў асабовага складу расейцаў з пачатку вайны. Паводле яго, цяпер гэта каля 19,5 тысячаў чалавек.

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў