«Флагшток»: на Гомельшчыне шукаюць настаўнікаў з Украіны, якія прыехалі пасля Еўрамайдану


Выданне «Флагшток» са спасылкаю на крыніцу ў адной са школаў Гомельскай вобласці паведамляе, што ўлады цяпер збіраюць інфармацыю аб украінцах, якія працуюць ва ўстановах адукацыі рэгіёну. 

У адпаведнасці з прадпісаннем, установы адукацыі павінны ў чэрвені 2024 года падаць у галоўнае ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкаму звесткі пра ўсіх працаўнікоў, якія атрымалі беларускі пашпарт або від на жыхарства ў Беларусі, пачынаючы з 2014 года.

Навошта Гомельскаму аблвыканкаму спатрэбілася інфармацыя аб украінцах, якія прыехалі ў Беларусь пасля Еўрамайдану, не паведамляецца. Таксама незразумела, чаму чыноўнікі не звярнуліся для збору інфармацыі ў МУС.

Тая ж крыніца дадала, што цікавасць у Міністэрства адукацыі ёсць і да вучняў з Украіны. Гэтак, установам адукацыі неабходна паведамляць аб выхаванцах, якія паступілі на вучобу пасля поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну.

Разбор
Ці зможа дзяржава прымусіць беларускіх школьнікаў любіць яе?
2024.04.11 07:02

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў