Вайсковы кантынгент «міратворчых» сілаў Беларусі пачаў выкананне задач па ахове шэрагу важных аб’ектаў вайсковай інфраструктуры Казахстану. Пра гэта паведамілі ў беларускім Міністэрстве абароны.
Як адзначаецца, вайскоўцы АДКБ не прыцягваюцца да аператыўна-баявых мерапрыемстваў па навядзенні правапарадку ў краіне.
«Беларускія вайскоўцы працягваюць выконваць пастаўленыя задачы ў планавым рэжыме. Няштатных сітуацый не зафіксавана», – заявілі ў ведамстве.
Нагадаем, што беларускія вайскоўцы з 103-й асобнай паветрана-дэсантнай віцебскай брыгады прыляцелі ў Казахстан.
Іх даставілі з аэрадрому ў Мачулішчах каля Менску пяццю расейскімі вайскова-транспартавымі самалётамі Іл-76.
Выкананне ахоўных функцый падраздзяленнямі АДКБ у Нур-Султане дало магчымасць вызваліць частку казахстанскіх сілавікоў і накіраваць іх у Алма-Аты, сказаў прэзідэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў.
МГ belsat.eu