У Беларусі скараціліся золатавалютныя рэзервы


Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў звесткі наконт міжнародных рэзервовых актываў краіны.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Менск, Беларусь. 28 чэрвеня 2020 года.
Фота: ІА / Белсат

На 1 чэрвеня 2024 года агулам золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі $ 8 411,4 млн. Месяц таму гэты паказнік складаў $ 8 441,5 млн. То бок за травень ЗВР краіны скараціліся на $ 30,1 млн.

Да гэтага цягам двух месяцаў назіраўся рост золатавалютных рэзерваў Беларусі, а перад тым два месяцы запар адбывалася скарачэнне ЗВР.

Найбольшую долю ў структуры міжнародных рэзервовых актываў Беларусі па-ранейшаму займаюць актывы ў замежнай валюце і манетарнае золата. Паводле Нацыянальнага банку, абʼём замежнай валюты ў рэзервах на 1 лютага 2024 года склаў $ 2 973 млн, абʼём манетарнага золата – $ 4074,2 млн.

Разам з тым, доля валютных рэзерваў у параўнанні з манетарным золатам у 2024 годзе істотна скарацілася. На канец траўня рэзервовыя актывы ў замежнай валюце ўпершыню з ліпеня 2022 года апусціліся ніжэй за ўзровень $ 3 млрд.

Hавiны
Беларусь страціла выхад да мора. Як гэта кампенсуе Расея?
2024.04.10 13:27

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў