У Менску судзяць палітвязня Кірыла Салеева. «Менсктранс» хоча спагнаць з яго 97 тысяч рублёў


Суд Фрунзенскага раёну Менску 6 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 23-гадовага гукааператара Тэатру юнага гледача Кірыла Салеева. Мужчыну вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле у іх (ч.1 арт. 342 КК), паведамляе ПЦ «Вясна».

Кірыл Салееў. Крыніца: spring96.org

Кірыл Салееў – сын вядомага культуролага і выкладчыка Акадэміі мастацтваў Вадзіма Салеева. Кірыла затрымалі 14 верасня 2021 году і абвінавацілі па двух эпізодах удзелу ў нядзельных маршах у Менску 27 верасня і 25 кастрычніка 2020 году. Цяпер мужчыну ўтрымліваюць на Валадарцы (СІЗА-1). 4 кастрычніка 2021 году Кірыла Салеева прызналі палітвязнем.

Як паведамляюць праваабаронцы, справу Салеева разглядае суддзя Наталля Бугук, дзяржаўны абвінаваўца – Дзмітрый Хавака.

Паводле абвінавачання, 25 кастрычніка Кірыл Салееў узяў удзел у счэпцы на менскіх вуліцах Багдановіча і Сурганава, чым ажыццяўляў нібыта блакаванне руху транспарту.

Падсудны прызнаў віну ў поўным аб’ёме па абодвух эпізодах.

Hавiны
Сваякі палітзняволенай Алены Маўшук паведамілі, што жанчына зазнае гвалт у калоніі
2022.01.07 20:22

Салееў патлумачыў на судзе, што прысутнічаў на месцы падзеяў каля трох-чатырох гадзінаў, але на праезнай частцы знаходзіўся каля гадзіны, у счэпцы прайшоў «метраў дваццаць».

Намеснік пракурора Менску падаў у інтарэсах КУП «Менсктранс» іскавую заяву аб спагнанні шкоды, нанесенай дзеяннямі падсуднага, на суму 96 тысяч 680 рублёў 46 капеек. Да заявы быў прыкладзены разлік нанесенай шкоды – на 38 лістах. Пазоўныя патрабаванні абвінавачаны не прызнаў.

Артыкулы
Палітвязню ды актывісту «Еўрапейскай Беларусі» Андрэю Войнічу трэба тэрміновая аперацыя
2022.01.07 11:28

Абаронца Кірыла Салеева папрасіла прадстаўніка «Менсктрансу» патлумачыць, на якой падставе ў шкоду ўключаныя значная колькасць маршрутаў, якія не рухаюцца па вуліцы Багдановіча. Юрысконсульт патлумачыла, што ёсць маршруты, якія перасякаюцца з іншымі маршрутамі, якія ў гэты час прастойваюць, то бок з-за прастою адных другія не змаглі выканаць асноўную функцыю прадпрыемства давесці пасажыраў з пункту А ў кропку Б.

10 студзеня ў працэсе адбудуцца судовыя спрэчкі

Hавiны
У Беларусі пачалі затрымліваць за каментары пра Казахстан
2022.01.07 10:44

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў