Супраць кіроўцы, які ўчыніў наезд на супрацоўніцу мытні, завялі крымінальную справу


Следчыя завялі крымінальную справу на кіроўцу грузавіка, які здзейсніў наезд на працаўніцу мытні. У выніку ДТЗ жанчына загінула на месцы, паведамляе Следчы камітэт.

Следчыя на месцы ДТЗ.
Фота: СК / Telegram

Следчыя паведамляюць, што супраць кіроўцы, які наехаў на працаўніцу мытні на тэрыторыі пункту пропуску «Казловічы», завялі крымінальную справу паводле ч.2 арт.317 КК («Парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека»). Грузавіком кіраваў 38-гадовы жыхар Берасця. У выніку наезду 28-гадовая працаўніца мытнай службы памерла на месцы.

Здарэнне адбылося ў перыяд з 12:00 да 13:00. Мытніца збірала дакументы, а кіроўца не заўважыў яе і пачаў рух. Фура была на еўрапейскіх нумарах.

Пункт пропуску «Казловічы» знаходзіцца ў Берасцейскай вобласці на беларуска-польскай мяжы.

Hавiны
Трагедыя на пункце пропуску «Казловічы»: мытніца трапіла пад фуру
2022.02.05 15:21

МЛ belsat.eu

Стужка навінаў