У Расеі з пачатку мабілізацыі прызвалі больш за 200 тысячаў чалавек


З 21 верасня, калі ўлады Расеі агучылі частковую мабілізацыю, ва Узброеныя сілы РФ прыбылі больш за 200 тысяч асобаў, паведамляе са спасылкаю на міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу Interfax.ru.

Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Сяргея Шайгу 21 красавіка 2022 года.
Фота: kremlin.ru

Міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што з моманту пачатку частковай мабілізацыі 21 верасня ва Узброеныя сілы РФ прызвалі больш за 200 тысяч асобаў:

«Навучанне асабовага складу сфармаваных падраздзяленняў ажыццяўляецца на 80 палігонах і ў шасці навучальных цэнтрах».

Адметна, што з 21 верасня Расею таксама пакінулі больш за 200 тысяч грамадзянаў краіны, якія не пажадалі браць удзелу ў вайне супраць Украіны.

Улады Расеі заяўлялі, што ў межах частковай мабілізацыі да канца года прызавуць 300 тысяч асобаў.

Hавiны
Лукашэнка пацвердзіў свой удзел у вайне Расеі супраць Украіны
2022.10.04 14:54

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў