Ва Украіне фармуецца атрад з прадстаўнікоў ByPol


Telegram-канал палку Каліноўскага паведамляе, што ў пачатку лютага 2023 года ва Украіне пачалося фармаванне атраду «АТАМ» з прадстаўнікоў аб’яднання ByPol.

Атрад будзе ўваходзіць у склад батальёна «Літвін» палка Каліноўскага.

«На сённяшні дзень нашыя рэкруты прайшлі абавязковы вайсковы вышкал і ўжо хутка будуць прымаць удзел у вайсковых аперацыях.

Задачы атраду: дапамога Украіне ў барацьбе з расейскімі акупантамі, атрыманне рэальнага баявога досведу, узмацненне ўзаемадзеяння з беларускімі патрыятычнымі сіламі ва Украіне і свеце для далейшага сумеснага знішчэння акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі», – адзначаецца ў прэс-рэлізе палку Каліноўскага.

Ваяры
ЗСУ сатруць армію Лукашэнкі ў парашок. Размова з былым «каліноўцам»
2023.02.19 18:45

Полк Каліноўскага – гэта вайсковае падраздзяленне ў складзе ЗСУ, якое фармуецца з беларусаў-добраахвотнікаў. Падраздзяленне было створана неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны спачатку ў выглядзе батальёну, але потым было пераўтворана ў полк. Полк Каліноўскага складаецца з батальёнаў «Волат» і «Ліцвін».

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў