Латвія і Эстонія будуць выдаваць візы беларусам


Святлана Ціханоўская зладзіла сустрэчы з міністрам унутраных справаў Эстоніі і міністрам замежных справаў Латвіі, падчас якіх падняла пытанне выдачы візаў і легалізацыі беларусаў. Палітыкі паабяцалі дапамагчы грамадзянам нашай краіны, паведамляе прэсавая служба Святланы Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская з міністрам унутраных справаў Эстоніі Крыст’янам Яані.
Фота: tsikhanouskaya.org

Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністрам унутраных справаў Эстоніі Крыст’янам Яані (Kristian Jaani) пытанне легалізацыі беларусаў. У прыватнасці, размова вялася не толькі аб візах для грамадзянаў нашай краіны, але і аб відах на жыхарства, статусу э-рэзідэнтаў у Эстоніі, а таксама аб рэлакацыі беларускіх кампаніяў у Эстонію.

Эстонія пакуль не выдае турыстычных візаў, але ёсць магчымасць атрымаць гуманітарную або працоўную візу. А вось выдаваць электронныя пасведчанні рэзідэнтаў пакуль прыпынілі.

Падобная сітуацыя цяпер і з Латвіяй. Міністр замежных справаў гэтай краіны Эдгар Рынкевіч патлумачыў, што Латвія пакуль не выдае турыстычных візаў для грамадзянаў Беларусі, але можна атрымаць гуманітарныя, а таксама візы для палітычна рэпрэсаваных і візы на ўз’яднанне сям’і.

Святлана Ціханоўская з міністрам замежных справаў Латвіі Эдгарам Рынкевічам.
Фота: tsikhanouskaya.org

Міністр запрасіў Святлану Ціханоўскую наведаць Рыгу і сустрэцца з урадам, каб знайсці развязанне ва ўсіх назапашаных пытаннях.

Hавiны
ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць 120 кампаній з Беларусі і Расеі
2022.04.01 23:51

belsat.eu

Стужка навінаў