ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць 120 кампаній з Беларусі і Расеі


Пад час брыфінгу ў Белым доме дырэктар па камунікацыях Белага дому Кейт Бэдынгфілд заявіла аб падрыхтоўцы новага санкцыйнага спіса з боку ЗША. Гэтым раза санкцыі будуць датычыцца прадпрыемстваў і кампаній абарончага, аэракасмічнага і марскога секатара.

Белы Дом, Вашынгтон.
Фота: Cezary P. / wiki / cc

Апроч абаронных прадпрыемстваў, у санкцыйны спіс унеслі КДБ Беларусі, атрад спецназа КДБ «Альфа» і ўнутраныя войскі МУС РБ. З беларускіх прадпрыемстваў там аказаліся МЗКЦ, «БелОМА», «Пеленг» і інш. Поўны спіс прадпрыемстваў і арганізацый можна знайсці тут.

Прадстаўнік Белага Дому заявіла, што цяпер амерыканскія ўлады рыхтуюцца беспрэцэдэнтна ўмацаваць пазіцыі Украіны і давесці абраную Пуціным стратэгію вайны да няўдачы. Паводле слоў Кейт Бэдынгфілд, знаходжанне ў санкцыйным спісе будзе азначаць, што гэтыя арганізацыі больш не змогуць атрымліваць перадавыя тэхналогіі ЗША без ліцэнзіі, у якой ім будзе адмоўлена ў большасці, калі не ва ўсіх гэтых выпадках.

Hавiны
Санкцыі, банкі і правяранні. Што новага чакаць беларусам у красавіку
2022.04.01 12:26

 

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў