навіны

У Беларусі працягвае даражэць электраэнергія: за два гады – больш як на 10 %

БелАЭС
БелАЭС. Крыніца: e-cis.info
podpis źródła zdjęcia

Цягам года электраэнергія ў нашай краіне падаражэла на 8,9 %, агулам жа за два гады – на 13,3 %, піша «Позірк» на падставе аналізу звестак Белстату.

Сярэдняя цана за 100 кілават на гадзіну ў першым квартале 2025 года ў Беларусі склала 27,34 рубля. За аналагічны перыяд 2024-га цана была 25,11 рубля. А на сакавік 2023-га – 24,12 рубля. То бок за два гады электрычнасць падаражэла на 3,22 рубля – крыху больш за долар паводле курсу Нацыянальнага банку на 19 траўня.


Агулам на 2025 год урад павысіў кошты на электраэнергію для насельніцтва на 11,9 %. У той час як некалі ўлады Беларусі абяцалі, што электрычнасць патаннее дзякуючы нашым уласным атамным кілават-гадзінам пасля запуску БелАЭС. Аднак эксперты адразу казалі, што электрычнасць, наадварот, будзе толькі даражэць.

,,

«Насамрэч атамная станцыя будавалася не дзеля гэтага. Яе будавалі, каб прадукаваць электрычнасць, прадаваць яе суседзям і багацець. Пабудавалі АЭС, з суседзямі пасварыліся, падаваць электрычнасць няма куды... А грошы – мільярды долараў выдаткаў, іх жа трэба скампенсаваць», – кажа Андрэй Махоўскі, вядоўца праграмы «Оптимум» на YT-канале «Белорусы и рынок».


Чытайце таксама:
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

БелАЭС не дапамагла – электраэнергія даражэе

Паводле Белстату, цягам апошняга года ў Беларусі павялічылася і спажыванне электраэнергіі: на 6,6 % – з 2 118,6 да 2 259,4 млн кВт/г, цеплаэнергіі: на 2,2 % – з 10 596,2 да 10 365,8 тыс. Гкал.


У пачатку 2025 года камунальныя паслугі агулам падаражэлі на 12 %. Гэта 21 рубель, калі разлічваць на прыкладзе тыпавой двухпакаёвай кватэры з трыма жыхарамі, што нарматыўна спажываюць паслугі.


Камуналка цягам апошніх двух гадоў у Беларусі даражэе ўдвая хутчэй, як раней. Гэтак, у 2022-м рост складаў 11 рублёў, летась і сёлета – 20 і 21 рубель адпаведна.


Цэны на энергарэсурсы і камунальныя паслугі ў нашай краіне растуць незалежна ад вонкавых фактараў. Напрыклад, праз цёплую зіму ў Літве на 15 % знізілі аплату на ацяпленне. У Беларусі такой практыкі не назіраецца.


Будаўніцтва Беларускай АЭС завяршылася ўвосень 2023 года. Першы энергаблок быў падключаны да энергасістэмы 3 лістапада 2020-га, другі – 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна. Паводле ўладаў, станцыя пакрывае 40 % патрэбы Беларусі ў электраэнергіі.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10