навіны

У Польшчы затрымалі беларуса, які быў у вышуку за хатні гвалт

Затрыманне
Затрыманне. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: bialystok.policja.gov.pl
podpis źródła zdjęcia

Паліцыя Беластоку ў аўторак, 17 чэрвеня, затрымала 28-гадовага грамадзяніна Беларусі за хуліганства на вуліцы, аднак пазней высветлілася, што яго шукаюць за гвалт у дачыненні сваёй сужыцелькі. 

Чытайце таксама:
Затрыманы ў Варшаве беларус, які быў у вышуку Інтэрполу. Фота: wola.policja.gov.pl

У Польшчы затрымалі беларуса, якога шукалі паводле «чырвонай ноты» Інтэрполу

Беларус трапіў у поле ўвагі паліцэйскіх пасля таго, як жыхар Беластоку паскардзіўся, што ў цэнтры гораду група нецвярозых мужчынаў кідаецца бутэлькамі ў бок прыпаркаваных аўтамабіляў. Хуліганаў затрымалі. Сярод іх апынуўся 28-гадовы беларус, які, як высветлілася, быў у вышуку за гвалт у дачыненні партнёркі. 


Акрамя таго, у момант затрымання беларус быў моцна п’яны – меў 3 праміле алкаголю. Мужчыну арыштавалі. 


Увечары 13 чэрвеня інцыдэнт з удзелам іншага беларуса адбыўся ў адным з паркаў Варшавы. 34-гадовы грамадзянін нашай краіны страляў з лука. У нейкі момант адна са стрэлаў адхілілася ад мішэні і параніла ў калена 45-гадовага мужчыну, які адпачываў на лаўцы. 


На месца былі выкліканыя медыкі, якія шпіталізавалі пацярпелага. Траўма аказалася няцяжкай, аднак агулам сітуацыя была небяспечнай і магла скончыцца трагічна, зазначае паліцыя. 


Паліцэйскія сканфіскавалі ў беларуса лук і стрэлы, апыталі сведкаў і пацярпелага. Сабраныя матэрыялы перададзеныя ў раённую пракуратуру. 


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10