навіны

У Свіслацкім раёне міліцыя знішчыла макавае поле

Мак
Знішчэнне маку на прысядзібным участку ў Свіслацкім раёне. Фота: Neman102 / Telegram
podpis źródła zdjęcia

У вёсцы Сакольнікі Свіслацкага раёну міліцыянты знайшлі макі, што раслі на прысядзібным участку мясцовага жыхара. Плошча макавага поля складала паўгектара.

Чытайце таксама:
Фота: Берасцейская памежная група

Беларуску затрымалі з рэшткамі марыхуаны ў памежным аўтобусе

Мак у Беларусі вырошчваць забаронена. Не можа гэтая кветка расці і сама сабе, таму 7,5 тоны дзікарослага маку было знішчана.


Міліцыя сцвярджае, што 38-гадовы гаспадар участку не апрацаваў належным чынам сваёй тэрыторыі, таму макі і прараслі.


З 1 чэрвеня да 15 верасня ў Беларусі праводзіцца спецыяльная праграма «Мак», скіраваная на выяўленне і ліквідацыю пасеваў раслінных культураў, што ўтрымліваюць наркатычныя рэчывы.


Вырошчванне маку без мэты збыту пагражае штрафам да 20 базавых велічыняў. За збыт ці выраб наркотыкаў прадугледжанае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10