навіны

Трамп і Пуцін не паедуць у Стамбул на перамовы наконт Украіны

Сувенірная крама дэманструе матрошкі з выявамі Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. Масква, Расея. 3 снежня 2019 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Misha Friedman / Getty Images
Сувенірная крама дэманструе матрошкі з выявамі Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа. Масква, Расея. 3 снежня 2019 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Misha Friedman / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп не паедзе ў Турцыю на перамовы паміж Расеяй і Украінай. Не будзе і Пуціна. Замест сябе расейскі кіраўнік адпраўляе нават не чыноўнікаў другога рангу. 

Прэс-канферэнцыя Доналда Трампа, на якой ён заявіў пра магчымасць наведаць Стамбул, дзе могуць адбыцца перамовы Зяленскага і Пуціна. Фота: скрыншот відэа / The White House
Трамп дапусціў, што прыедзе ў Стамбул на перамовы Зяленскага і Пуціна навіны

Гэта вынікае з паведамлення агенцтва «Reuters», якое спасылаецца на амерыканскага чыноўніка.

Хаця падчас свайго туру па Блізкім Усходзе Трамп дапускаў такую магчымасць, ягоны ўдзел быў залежны ад прысутнасці на перамовах прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Аднак позна ўвечары ў сераду ў Крамлі паведамілі, што расейскую дэлегацыю ўзначаліць памочнік Пуціна – Уладзімір Мядзінскі. У склад дэлегацыі ўвойдуць таксама намеснік міністра замежных справаў Міхаіл Галузін, намеснік міністра абароны Аляксандр Фамін і начальнік галоўнага ўпраўлення Генштабу РФ Ігар Касцюкоў.

Як адзначыў палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман, «у Турцыю ад Расеі адпраўляецца дэлегацыя чыноўнікаў трэцяга эшалону на чале з Мядзінскім, які ідэальна падыходзіць на ролю "хлопчыка для біцця"». 

,,

«Гэта нават не дыпламаты-пенсіянеры Ушакоў і Лаўроў, якіх Пуцін пастанавіў паберагчы. Гэта адкрытая прафанацыя, здзек са здаровага сэнсу і, дарэчы, аплявуха Лулу і Эрдагану [прэзідэнты Бразіліі і Турцыі. – Заўв. «Белсату»]», – напісаў Фрыдман.


Таксама палітычны аналітык лічыць, што кансультацыі ў Стамбуле зробяцца або прэлюдыяй да сур'ёзных перамоваў (у тым выпадку, калі Мядзінскі прывязе 30-дзённае замірэнне), або з трэскам праваляцца, прычым другі варыянт больш імаверны.

Нагадаем, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, у сваю чаргу, настойваў на асабістай сустрэчы з Пуціным менавіта ў Турцыі.

У склад амерыканскай дэлегацыі, якая ўсё ж прыбыла на перамовы, увайшлі дзяржсакратар Маркаў Руб'ёў і дыпламаты высокага ўзроўню Стыў Ўіткаф і Кіт Келаг.

Як паведаміў міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга, у чацвер раніцай ён правёў сустрэчу з Руб'ёў. Са словаў Сыбігі, бакі падзяліліся бачаннем мірнага ўрэгулявання і ўзгаднілі агульныя пазіцыі перад вырашальным тыднем.

Сёння таксама чакаецца сустрэча Уладзіміра Зяленскага з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10