навіны

Прадстаўніцтва ЕЗ у Беларусі выступіла ў абарону незалежных СМІ ў нашай краіне

У Беларусі сёння за кратамі застаюцца чатыры дзясяткі журналістаў. Фота: БАЖ
У Беларусі сёння за кратамі застаюцца чатыры дзясяткі журналістаў. Фота: БАЖ
podpis źródła zdjęcia

Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі ў Сусветны дзень свабоды прэсы выступіла з заявай з нагоды сітуацыі са свабоднымі СМІ ў нашай краіне.

Аўтар ілюстрацыі – мастак Дэ Лёс. Крыніца: Белсат
Беларусь заняла 166-е месца ў Індэксе свабоды прэсы 2025: на адну прыступку вышэй, чым летась навіны

У сваёй заяве Прадстаўніцтва Еўразвязу ў Беларусі нагадала пра «важнасць свабодных і незалежных сродкаў масавай інфармацыі і пра ключавую ролю журналістаў і працаўнікоў СМІ».

«Урад, які забараняе свабодныя СМІ, – гэта ўрад, які не давярае свайму народу праўду. У 2025 годзе Беларусь займала 166-е месца са 180 краін у рэйтынгу Сусветнага індэксу свабоды прэсы. Журналісты і работнікі СМІ сістэматычна робяцца ахвярамі пераследу, іх пазбаўляюць волі па сфабрыкаваных абвінавачаннях, а таксама пераследуюць іх родных і сяброў. Ім выносяць бесчалавечныя прыгаворы – да 14 гадоў пазбаўлення волі толькі за тое, што яны выконваюць сваю працу», – гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, Прадстаўніцтва Еўразвязу выступіла з патрабаваннем, каб Беларусь выконвала свае міжнародныя абавязанні ў забеспячэнні свабоды і незалежнасці прэсы. 

,,

«Усе палітычныя вязні павінны быць вызваленыя», – такімі словамі завяршаецца заява.


Нагадаем, што 3 траўня адзначаецца Сусветны дзень свабоды прэсы. Да гэтай даты міжнародная праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» апублікавала штогадовы Індэкс свабоды прэсы. Яго галоўныя тэзісы пераказала Беларуская асацыяцыя журналістаў. Згодна з індэксам, Беларусь сёлета заняла 166-е месца сярод 180 краінаў.

У 2024 годзе ў нашай краіны было 167-е месца. Але не трэба спяшацца радавацца, папярэджвае БАЖ, бо гэта адбылося ў сувязі з тым, што Азербайджан рэзка пагоршыў свой рэйтынг (адразу на тры пункты), прапусціўшы нашую краіну наперад.

Раман Шавель belsat.eu  

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10