навіны

2 траўня 1977 – дзень чыгуначнай катастрофы пад Крыжоўкай. Што нагадвае пра яе цяпер

Здымак з месца катастрофы.
Здымак з месца катастрофы. Фота: sputnik.by
podpis źródła zdjęcia

У гэты дзень на чыгуначным пасту Крыжоўка пад Менскам адбылася адна з самых страшных катастроф у гісторыі Беларусі: пасажырскі цягнік на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў набітую электрычку.

2 траўня 1977 года электрычка №548 з дачнікамі і сем’ямі з дзецьмі спынілася каля перону. Неўзабаве ў яго ззаду, з хуткасцю больш за 50 км/г, урэзаўся пасажырскі цягнік № 0280. Паводле судовых матэрыялаў, у выніку сутыкнення загінулі 22 чалавекі, 82 атрымалі раненні. Але сведкі сцвярджаюць, што ахвяр было больш.


Прычынай трагедыі стаў тэхнічны збой святлафора, выкліканы спёкаю. Але галоўнае – тое, як сістэма вырашыла дзейнічаць пасля. Мясцовыя жыхары сцвярджаюць: маштабы катастрофы замоўчвалі. Уся тэрыторыя была ачышчана за адну ноч, рэшткі вагонаў і сляды крыві зніклі да раніцы.

2 траўня 1977 здарылася чыгуначная катастрофа пад Крыжоўкай. Фота: sputnik.by
2 траўня 1977 здарылася чыгуначная катастрофа пад Крыжоўкай. Фота: sputnik.by

Пасля трагедыі пад Крыжоўкай вінаватымі прызналі чатырох чалавек: электрамеханіка, які «перамыкаў» рэлейны шаф, каб імітаваць працу святлафора; дарожнага майстра, што кіраваў рамонтам; машыніста пасажырскага цягніка, які не спыніўся; і дзяжурную па пуцявым пасту, што не перадала інфармацыі пра збой.


Мінула 47 гадоў, а на месцы трагедыі няма ні памятнай таблічкі, ні помніка, ні мемарыялу. І гэта – не толькі пра мінулае Сёння, як і тады, у Беларусі замоўчваюцца трагедыі, скараюцца тыя, хто спрабуе гаварыць.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10