навіны

У Менску ўпершыню за паўгода знізіліся цэны на кватэры

Пакупка кватэры
Пакупка кватэры. Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: dom.ria.com
podpis źródła zdjęcia

За тыдзень 12–19 траўня ў Менску ўпершыню за апошнія паўгода знізіўся кошт квадратнага метра. Пры гэтым колькасць кватэраў у продажы павялічылася, паведамляе беларускі рэсурс, які піша пра рынак нерухомасці і прасіў не называць яго.

Чытайце таксама:
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будоўля жылога комплексу «Менск Свет». Менск, Беларусь. 2021 год. Фота: Белсат

Крэдыты даражэюць, але цэны на жытло не зніжаюцца, бо долар танны

У сярэдзіне траўня колькасць абвестак аб продажы кватэраў на другасным рынку жытла павялічылася на 2,5 % і склала 5,6 тысячы. Пашырыўся выбар усіх кватэраў, найбольш – двухпакаёвых, колькасць якіх вырасла на 3,2 %. Выбар аднапакаёвак паболеў на 2,6 %.


Найбольш колькасць кватэраў на продаж павялічылася ў Заводскім раёне – на 5,4 %.


За тыдзень з 12 да 19 траўня 6 % прадаўцоў (320 кватэраў) знізілі цэны на $ 1000–5000. Адначасова 3 % (150 кватэраў) паднялі цэны. Што не паўплывала на агульную тэндэнцыю – кошт квадратнага метру патаннеў у сярэднім на 0,2 % і склаў $ 1828. Зніжэнне цэнаў квадратнага метра зафіксавалі ўпершыню за апошнія шэсць месяцаў.


Найбольш патаннелі трохпакаёвыя кватэры: кошт квадратнага метра ў іх стаў меншы на 0,4 %.


Большасць кватэраў, якія патаннелі, – у Кастрычніцкім раёне сталіцы, а тых, на якія цэны раслі, – у Заводскім.


У абласных цэнтрах Беларусі цэны на квадратны метр працягнулі расці. Найбольш – на 1,1 %, у Гомлі ($ 887). У Берасці сярэдняя цана квадратнага метра на другасным рынку – $ 1088, у Віцебску – $ 836, у Горадні – $ 935, у Магілёве – $ 961.


Сярод буйных раённых цэнтраў квадратны метр патаннеў у Барысаве – на 0,6 % ($ 833) і Маладзечна – на 0,3 % ($ 920).


У сакавіку 2025 года беларускія банкі пачалі падымаць адсоткавыя стаўкі крэдытаў. Павелічэнне ставак мусіла прывесці да зніжэння цэнаў на жытло, бо калі крэдыты даражэюць, гэта змушае людзей зменшыць попыт. А калі попыт зніжаецца, то і цэны на жытло таксама. Аднак за вясну квадратны метр у Менску працягваў даражэць.


Як пісалі ў блогах і аглядах эксперты ў беларускай нерухомасці, цэны на жытло могуць знізіцца на 5–8 % да канца года, аднак працэс можа быць не хуткім, і заўважыць зніжэнне цэнаў на кватэры можна будзе бліжэй да лета.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10