Пробашчу каталіцкай парафіі ў Шуміліне Анджэю Юхневічу ў канцы 2024 года прад’явілі новыя абвінавачанні: палітычныя артыкулы змянілі на педафілію.
Выданню Кatolik.life 30 красавіка стала вядома ад былых парафіянаў, што святара асудзілі на 13 гадоў зняволення, пры тым, што абвінавачанне настойвала на 15 гадах. Працэс супраць святара вяла старшыня суда Шумілінскага раёну Іна Грабоўская.
Як даведаліся вернікі, святар цалкам адмаўляў абвінавачанні і спрабаваў даказаць сфабрыкаванасць справы.
Анджэя Юхневіча першапачаткова затрымалі паводле палітычнай адміністратыўнай справы амаль на два месцы, некалькі разоў падаўжаючы зняволенне. Потым супраць ксяндза распачалі крымінальную справу паводле трох артыкулаў, але ўжо не «палітычных». Раней вернікі казалі, што Юхневічу пагражалі сілавікі за ягоную прынцыповую пазіцыю сфальсіфікаванай справай аб злачынствах супраць сексуальнай недатыкальнасці непаўналетніх.
Дарэчы, гэта ўжо другі сур’ёзны прысуд каталіцкім служкам у Беларусі за апошні месяц. Так, ксёндз з Валожына Генрых Акалотавіч атрымаў 11 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў здрадзе дзяржаве.
Тэса Анэйда belsat.eu