навіны

Амерыканцы называюць другі прэзідэнцкі тэрмін Трампа «страшным» і «хаатычным»

Доналд Трамп трымае ў руках фота рукі Абрэга Гарсіі, дэпартаванага з ЗША, як доказ ягонай прыналежнасці да банды MS-13. Фота:  Donald J. Trump / Х
Доналд Трамп трымае ў руках фота рукі Абрэга Гарсіі, дэпартаванага з ЗША, як доказ ягонай прыналежнасці да банды MS-13. Фота: Donald J. Trump / Х
podpis źródła zdjęcia

Паводле новага апытання, большасць амерыканцаў ацэньваюць другі прэзідэнцкі тэрмін Доналда Трампа як «хаатычны» і «страшны».

Даследаванне, праведзенае «The New York Times» і «Siena College Poll», паказала, што 66 % зарэгістраваных выбарнікаў ЗША лічаць, што цяперашняе вяртанне Трампа ў Белы дом дакладна характарызуе слова «хаатычны», а 59 % адзначылі, што больш адпаведным было б слова «страшны».

Сярод рэспубліканцаў амаль палова (47 %) прызнала, што першыя тры месяцы прэзідэнцтва былі неспакойнымі. Яшчэ больш крытычнымі былі незалежныя выбарнікі: 75 % з іх назвалі сітуацыю хаатычнай. Толькі 42 % апытаных палічылі, што пачатак новага тэрміну Трампа можна назваць «захапляльным».

Слова «страшна» прытрымліваюцца 36 % рэспубліканцаў і 61 % незалежных выбарнікаў.

У цэлым рэйтынг падтрымання Трампа ў асноўных пытаннях быў ніжэйшы за сярэдні. Лепш за ўсё выбарнікі ацанілі ягоную палітыку ў галіне іміграцыі: 47 % падтрымалі, 51 % выказаўся супраць.

Найменш ухвальнай была рэакцыя на замежную палітыку: толькі 35 % падтрымліваюць дзеянні Трампа ў дачыненні вайны ва Украіне, а 31 % – ягонае рашэнне пра дэпартацыю нібыта чальца банды MS-13 Абрэга Гарсіі. Чысты рэйтынг ухвалення ў гэтых тэмах склаў мінус 21 пункт.

Таксама менш за палову рэспандэнтаў задаволена палітыкаю Трампа ў сферах федэральнага кіравання (44 %), эканомікі (43 %), гандлю (42 %) і вонкавых канфліктаў (40 %).

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10