Naviny

«Нам самым не падабаецца». На Жлобінскім мясакамбінаце не выключылі, што заменяць скандальную сасіску

img
Скульптура «Сасіска» ў парку «Пяць стыхіяў». Жлобін, Беларусь. Скрыншот: zmk.by / Instagram

У Жлобіне з'явілася страшная сасіска, якая смажыць іншую сасіску, – скульптура, што выклікала шуміху ў сацсетках. Гэта арт-аб'ект мясцовага мясакамбінату, і там неафіцыйна прызналіся, што ім самым такая творчасць не прыйшлася даспадобы.