навіны

Лебядка паўгода трымалі ў ПКТ, а ксяндза Барка прызналі «экстрэмістам». Рэпрэсіі 17 красавіка

Ягор Лебядок
Ягор Лебядок. Крыніца: belvpo.com
podpis źródła zdjęcia

Сацыяльныя сеткі, YouTube-канал і нават электронную пошту ксяндза Вячаслава Барка прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Пра гэтае ды іншыя парушэнні правоў у Беларусі – у аглядзе рэпрэсіяў.

Пастанова пра прызнанне ксяндза Вячаслава Барка «экстрэмісцкім фармаваннем» была прынятая МУС 16 красавіка, паведамляе «Вясна».


Ксёндз Вячаслаў Барок сутыкнуўся з палітычным пераследам за сваю пазіцыю пасля выбараў, пасля чаго быў вымушаны пакінуць Беларусь.


Вайсковага аналітыка Ягора Лебядка адправілі на шэсць месяцаў у памяшканне камернага тыпу. Туды змяшчаюць за злосныя парушэнні. Таксама яму спрабавалі дадаць абвінавачанне на падставе артыкулу 411 Крымінальнага кодэксу («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, што выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі»).

Эксперт па вайсковых пытаннях Ягор Лебядок. (Фота: belvpo.com)

Сілавікі характарызуюць Лебядка як «блогера», але менавіта ягоныя прагнозы былі дакладныя

навіны

Пра гэта «Вясне» распавёў былы палітвязень.


Ягор Лебядок пакараны 5 гадамі калоніі паводле ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Судзеянне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна або групай асобаў»). У снежні 2024 года яму замянілі рэжым утрымання на турэмны.


«Паводле апошняй інфармацыі, да майго вызвалення, яго адправілі на шэсць месяцаў у ПКТ і круцілі на 411-ы артыкул. Лебядок вельмі юрыдычна падкаваны, яго складана ім патапіць. Бо, як даходзіла інфармацыя з ШІЗА ад людзей, якія з ім сядзелі, што прыходзіць да яго Пірог [працаўнік ПК № 22], дае анучу і кажа: "Ідзі, мый".


Увогуле ў калоніі гэта праца тых, хто мае "нізкі сацыяльны статус". Гэта робіцца спецыяльна, каб прынізіць, а калі адмаўляешся выконваць наказ, табе адразу пішуць спагнанне. Але ён прыгожа з гэтага сыходзіў. Як мне перадавалі, ён казаў: "Я не адмаўляюся выконваць, але я буду выконваць іншую працу, якая не будзе шкодзіць майму гонару і сацыяльнаму статусу"», – распавёў былы палітвязень пра Лебядка.


«Экстрэмісцкай» прызналі Instagram-старонку праекту «Перетрем с Халезиным». Адпаведная пастанова была прынятая судом Баранавічаў і Баранавіцкага раёну 16 красавіка. Гэтая Instagram-старонка мае больш за 9000 падпісальнікаў.


Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўніла старонка ў Instagram «Belarusians in Rome» – адпаведная пастанова была прынятая 15 красавіка судом Бешанковіцкага раёну, паведамляе «Вясна».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10