навіны

У Менску адмянілі фестываль танкаў ад «Lesta» да Дня Перамогі?

Кубак Першага канала ў Расеі ад «Леста Игры». Крыніца: t.me/official_mirtankovru
Кубак Першага канала ў Расеі ад «Леста Игры». Крыніца: t.me/official_mirtankovru
podpis źródła zdjęcia

Напярэдадні ў Расеі непажаданую кампанію з беларускімі каранямі захацелі прыватызаваць.

У сакавіку «Леста Игры» анансавала свой удзел у мерапрыемствах да 80-годдзя Перамогі, але зараз, падобна, засталася не ў спраў, заўважыла выданне Devby.


«Мы плануем мегападзею. Цяпер, мусіць, рана пра яе казаць, хутка ўсё прагучыць. (...) 10 мая на Нямізе будзе вялікае гарадское свята, прысвечанае 80-годдзю. Там будзе кіберспорт, выступленне артыстаў. Мы ў ім прымаем прымаем удзел. Гэта будзе вялікая гарадская падзея. Прыходзьце – будзе выдатна!», – казаў у эфіры ОНТ кіраўнік кампаніі Малік Хатажаеў. 


Ён таксама падкрэсліў, што падрыхтоўка да юбілею ідзе ўжо год і кампанія выкладваецца «па максімуме», будзе «куча ўсяго», у тым ліку «шыкоўны парад».


Потым стала вядома, што «Леста» прыме ўдзел у менскім фэсце «Наша Перамога» 10 траўня. Але зараз публікацыя суправаджаецца апдэйтам: «Танкавы фэст адмяняецца».

Галоўнай падзеяй танкавага фестывалю павінен быў стаць фінал «Кубка Беларусі» – кіберспартыўнага турніру з прызавым фондам 50 тысяч рублёў, які пачаўся анлайн яшчэ 14 красавіка. Зараз на старонцы чэмпіянату стаіць прыпіска, што «Леста не з'яўляецца арганізатарам турніру». Хто арганізатар – наогул не зразумела.


Тым часам на старонцы «Мира танков» у VK у пачатку траўня зʼявілася абʼява пра адмену сямейнага фестывалю і перанос фіналу «Кубка Беларусі» «на пазнейшы перыяд па тэхнічных прычынах». 


Між тым, пакуль падаецца, што сямейны фэст усё ж адбудзецца, але ў анонсе нічога не гаворыцца ўжо і пра «Мир танков».


Чытач devby, знаёмы з арганізацыяй танкавага свята, напісаў, што ўсе мерапрыемствы з удзелам «Лесты» былі адмененыя па рашэнні дзяржзаказчыка «пасля навін з Расеі».


Нагадаем, у канцы красавіка Генпракуратура Расеі запатрабавала прызнаць заснавальніка «Wargaming» Віктара Кіслага і ўладальніка расейскай студыі «Леста Гульні» Маліка Хатажаева экстрэмістамі, а прыбытак іх кампаній звярнуць у даход Расеі.


Падставай для пазову сталі публікацыі, у якіх, па меркаванні пракуратуры Расеі, Кіслы і Хатажаеў праз свае праекты падтрымліваюць антырасейскія настроі. Сярод прыкладаў – артыкулы пра тое, што Wargaming нібыта дыстанцыявалася ад Расеі, уключала ў гульні ўкраінскі кантэнт і праводзіла дабрачынныя зборы для Украіны.


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10