навіны

Прарасейскія актывісты нападалі на журналістку «Слава ТВ» на акцыі 9 траўня ў Варшаве

Пасол Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў праходзіць праз удзельнікаў акцыі пратэсту супраць расейскай прапаганды ў Варшаве, Польшча
Пасол Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў праходзіць праз удзельнікаў акцыі пратэсту супраць расейскай прапаганды ў Варшаве, Польшча. 9 траўня 2025 года. Фота: Filip Naumienko / Reporter / East News
podpis źródła zdjęcia

На акцыю прыйшлі як украінскія актывісты ў белым адзенні, на якім намаляваны сляды чырвонай фарбай, так і прарасейскія актывісты з дзецьмі, якіх апранулі ў вайсковую форму з георгіеўскімі стужкамі. Прарасейскія актывісты нападалі на журналістку «Слава ТВ» у жывым эфіры.

9 траўня ў Варшаве пасол Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў зноў прыехаў ускласці кветкі на могілкі савецкіх салдат у Варшаве, распавядае «Вот Так». Тры гады таму гэта скончылася тым, што расейскага дыпламата аблілі чырвонай фарбай.


Украінскія актывісты таксама выступілі з петыцыяй аб выгнанні з Польшчы расейскага амбасадара Сяргея Андрэева.


Каля помніка загінулым салдатам Чырвонай арміі на зямлі ляжалі ўкраінцы, якія паказвалі сабою забітых Расеяй мірных жыхароў Украіны. Пасол Расеі ў Польшчы абступіў людзей з усмешкай на твары.

Падчас ускладання кветак Сяргею Андрэеву, з усіх бакоў акружанаму аховай, крычалі «Расейскі сабака, едзь назад у Расею» і «Тэрарыст». Скандаванні пратэстоўцаў расейскі бок спрабаваў заглушыць савецкай музыкай.


Уладзімір Пуцін абвясціў «замірэнне» з 8 да 11 траўня ў сувязі з парадам у Маскве, куды запрасілі прадстаўнікоў краінаў, што падтрымліваюць агрэсію Расеі. Але ў той жа час не спініў абстрэлаў па тэррыторыі Украіны.

Акцыя пратэсту супраць расейскай прапаганды ў Варшаве, Польшча. 9 траўня 2025 года. Фота: Filip Naumienko / Reporter / East News
Акцыя пратэсту супраць расейскай прапаганды ў Варшаве, Польшча. 9 траўня 2025 года. Фота: Filip Naumienko / Reporter / East News

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10