навіны

У Беларусі за год яшчэ паменшала індывідуальных прадпрымальнікаў

Рынак
Здымак мае ілюстрацыйных характар. Фота: tut.by
podpis źródła zdjęcia

Паводле афіцыйных звестак Белстату, за год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі скарацілася на 6,4 %.

Паседжанне Палаты прадстаўнікоў. Фота: house.gov.by

Улады Беларусі прыдумалі новае абмежаванне для ІП

навіны

Станам на 1 сакавіка 2025 года ў Беларусі былі зарэгістраваныя 235 423 індывідуальныя прадпрымальнікі. На аналагічную дату 2024 года іх было 251 565.


Паменшала прадпрымальнікаў ува ўсіх рэгіёнах краіны, але найбольшае скарачэнне – у Менску: на 6643 асобы (на 1 сакавіка 2025 года – 61 524 ІП, у 2024-м – 68 167 ІП).


Скарачэнне колькасці ІП закранула ўсе асноўныя галіны эканомікі Беларусі. Найбольшае змяншэнне назіраецца ў сферы інфармацыі і сувязі – на 15,7 %. Далей ідзе прафесійная навуковая і тэхнічная дзейнасць – там скарачэнне склала 12,2 %.


Іпэшнікі працягваюць трымацца ў галіне транспарту і лагістыкі – тут іхная колькасць зменшылася толькі на 1,8 %.


Колькасць ІП у Беларусі стабільна зніжаецца ў апошнія некалькі гадоў. Станам на пачатак 2023 года было зарэгістравана больш за 262,2 тысячы прадпрымальнікаў, на пачатак 2024 года – 252,4 тысячы, на пачатак 2025 года – 237,3 тысячы.


Адначасова цягам года ў Беларусі вырасла колькасць юрыдычных асобаў – на 3,5 %. На 1 сакавіка іх налічвалася 157 555.


У Беларусі быў створаны спіс відаў дзейнасці, якімі могуць займацца ІП. З 1 кастрычніка 2024 года чыноўнікі не рэгіструюць індывідуальных прадпрымальнікаў, калі яны займаюцца відамі дзейнасці, што не трапілі ў пералік. Да канца 2025 года прадпрымальнікі мусяць стварыць юрыдычную асобу, калі хочуць працягваць ажыццяўляць такія віды дзейнасці.


Акрамя таго, у Беларусі плануецца ўнесці змены ў закон ад 27 снежня 2023 года № 327-З «Аб змяненні законаў у пытаннях падаткаабкладання».


З 2024 года індывідуальныя прадпрымальнікі, чые даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці перавысілі Br 500 тысячаў, павінны былі плаціць падатак 30 %, а з 1 студзеня года, што ідзе за годам, у якім адбылося такое перавышэнне, ім забаранялася працаваць у якасці ІП – толькі ў якасці юрыдычнай асобы. Пры гэтым дзейнасць у якасці ІП разглядалася як незаконная.


Цяпер урад прапануе змяніць закон і забараніць такім грамадзянам працаваць у якасці ІП цягам трох гадоў. Дзеянне закону плануецца распаўсюдзіць на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2024 года.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10