навіны

У Лунінецкім раёне з’явіцца помнік трускаўкам. Жыхарам прапаноўваюць выбраць эскіз

помнік трускаўкам
Эскізы помніку трускаўкам, прапанаваныя на выбар Лунінецкім райвыканкамам. Калаж: BGmedia
podpis źródła zdjęcia

Лунінецкі райвыканкам плануе паставіць помнік трускаўкам. Мясцовых жыхароў просяць узяць удзел у галасаванні за адзін з двух прапанаваных праектаў скульптуры.

Чытайце таксама:
Арт-аб'ект у цэнтры Валожына, Менская вобласць. Фота: volozhinnews / Instagram

«Сродкі мецэната». Улады Валожына адказалі на закіды наконт спрэчнай скульптуры

Помнік паставяць у Дварцы Лунінецкага раёну. Яго мэта – падкрэсліць значэнне трускавак і ягаднай тэмы ў рэгіёне і дапоўніць культурна-турыстычнае асяроддзе. Скульптура мае гарманічна ўпісвацца ў ландшафт мясцовасці і прыцягваць увагу турыстаў ды мясцовых жыхароў.

,,

«Трускаўкі – улюбёны сімвал лета і смак дзяцінства шмат каго з беларусаў, таму прапаноўваем вам падтрымаць нашую ініцыятыву і ўзяць удзел у конкурсе эскізаў будучага помніку ў Дварцы», – заклікае Лунінецкі райвыканкам.


На выбар прапанаваныя два варыянты помніку – можна выбраць адзін з іх ці даслаць уласны.


Лунінецкі раён вядомы як самы «трускаўкавы» ўва ўсёй Беларусі – тут вырошчваюць найбольш гэтых ягадаў і прадаюць потым па ўсёй краіне.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10