навіны

Аналена Бэрбак станецца новаю старшынёю Генеральнай асамблеі ААН

Аналена Бэрбак, якую абралі старшынёю Генеральнай асамблеі ААН. Фота: Kira Hofmann/Photothek for the German Federal Foreign Office via Getty Images
Аналена Бэрбак, якую абралі старшынёю Генеральнай асамблеі ААН. Фота: Kira Hofmann/Photothek for the German Federal Foreign Office via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Аналену Бэрбак, якая раней узначальвала Міністэрства замежных справаў Нямеччыны, абралі старшынёю Генеральнай асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. 

Чытайце таксама:
  Графіці Дзмітрыя Урубеля, якое паказвае пацалунак Брэжнева і Гонэкера на Берлінскім муры, 22 сакавіка 2025 года, Берлін,Германія. Фота: Stefano Guidi / Getty Images

Прапаганда паказала, як плюе на дыпламатычныя нормы і беларускія законы. Што хацела сказаць?

Абранне адбылося сёння ў другой палове дня: за ейную кандыдатуру прагаласавалі 167 краінаў, што сведчыць пра шырокае падтрыманне сярод удзельнікаў ААН.

Пры гэтым Бэрбак была адзінаю прэтэндэнткаю на гэтую пасаду. У сваёй першай прамове пасля абрання яна падзякавала прадстаўнікам краінаў за давер і падкрэсліла, што імкнецца быць «сумленным пасярэднікам» у працы асамблеі.

Цырымонію інаўгурацыі новай кіраўніцы Генеральнай асамблеі прызначылі на 9 верасня 2025 года, напярэдадні агульных дэбатаў з удзелам кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краінаў – сябраў ААН.

На гэтай пасадзе Бэрбак будзе старшыняваць на пасяджэннях, арганізоўваць працу асамблеі, сачыць за выкананнем працэдураў і рэпрэзентаваць арганізацыю на міжнародным узроўні. Гэты пост мае прадстаўнічы і каардынацыйны характар і не прадугледжвае прыняцця палітычных пастановаў.

Нагадаем, што падчас сваёй працы на чале МЗС Нямеччыны Бэрбак паслядоўна крытыкавала расейскай палітыку і выступала за жорсткі курс у дачыненні Крамля. З пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны яна неаднаразова наведвала Кіеў з візітамі.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10