навіны

Улады Беларусі прыдумалі новае абмежаванне для ІП

Паседжанне Палаты прадстаўнікоў. Фота: house.gov.by
Паседжанне Палаты прадстаўнікоў. Фота: house.gov.by
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі плануецца ўнесці змены ў закон ад 27 снежня 2023 года № 327-З «Аб змяненні законаў у пытаннях падаткаабкладання». Зрабіць гэта прапануе Савет Міністраў.

Адпаведны законапраект з'явіўся ў базе законапраектаў Нацыянальнага прававога інтэрнэт-парталу. Увагу на гэта звярнула выданне «Reform.news».

З 2024 года індывідуальныя прадпрымальнікі, чые даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці перавысілі Br 500 тыс., павінны былі плаціць падатак 30 %, а з 1 студзеня года, што ідзе за годам, у якім адбылося такое перавышэнне, ім забаранялася працаваць у якасці ІП – толькі ў якасці юрыдычнай асобы. Пры гэтым дзейнасць у якасці ІП разглядалася як незаконная.

Цяпер урад прапануе змяніць закон і забараніць такім грамадзянам працаваць у якасці ІП цягам трох гадоў.

Дзеянне закону плануецца распаўсюдзіць на дачыненні, што ўзніклі з 1 студзеня 2024 года.

У Беларусі існуе спіс відаў дзейнасці, якімі могуць займацца ІП. З 1 кастрычніка 2024 года чыноўнікі не рэгіструюць ІП, калі яны займаюцца відамі дзейнасці, што не трапілі ў пералік. Да канца 2025 года прадпрымальнікі мусяць перайсці ў юрыдычную асобу, калі яны хочуць працягваць ажыццяўляць такія віды дзейнасці.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10