Беларускі ПЭН прэзентаваў кароткі спіс намінантаў на прэмію для творцаў, якія аднаўляюць гістарычную памяць і ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць. Гэтая прэмія носіць імя Францішка Багушэвіча і ўручаецца штогод з 1996-га.
«Мы абнавілі падыход да намінацыяў, пашырылі фарматы твораў і дадалі новыя магчымасці для ўдзельнікаў. Цяпер у кароткі спіс маглі трапіць не толькі кнігі, але і публіцыстыка, падкасты, кіно ды іншыя формы мастацкага выказвання», – кажуць арганізатары.
У выніку ў карткі спіс прэміі за 2024 год трапілі 4 кнігі, 2 тэлевізійныя і адзін YouTube-праект.
Сярод намінантаў ёсць два тэлевізійныя праекты «Белсату» – «Вусы Скарыны» (аўтар і вядоўца – Цімафей Акудовіч) і «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» (аўтарка і вядоўца – Кацярына Ваданосава).
Таксама ў спісе намінантаў – YouTube-лекцыі «Беларусь як тэкст» ад каманды онлайн-часопіса «Taubin».
Далей у спісе толькі кнігі: «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» Наталлі Гардзіенкі і Лявона Юрэвіча, «Стагоддзе НН» Сяргея Дубаўца, «Экспедыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году. Захаваная спадчына» Вольгі Лабачэўскай і «Савецкая Беларусь» Ганны Севярынец.
Тэса Анэйда / belsat.eu