Украіна паспяхова выпрабавала і ўжыла ў баі новую дальнабойную ракету «Доўгі Нэптун».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра гэта пасля дакладу аб ракетнай праграме краіны. Новая ракета мае далёкасць каля 1000 кіламетраў.
,,«"Доўгі Нэптун" прайшоў выпрабаванні і паспяхова выкарыстаны ў баі. Новая ўкраінская ракета, дакладны ўдар. Дыстанцыя – тысяча кіламетраў. Дзякую нашым украінскім распрацоўнікам, вытворцам і вайскоўцам. Працягваем працаваць дзеля гарантавання бяспекі Украіны», – напісаў Уладзімір Зяленскі.
«Доўгі Нэптун» – мадэрнізаваная версія крылатай ракеты Р-360 «Нэптун», удасканаленая раней для паражэння цэляў на вялікіх адлегласцях. Звычайны «Нэптун» важыць 870 кілаграмаў, а яго баявая частка – 150 кілаграмаў. Далёкасць пуску стандартнай версіі дасягае 280 кіламетраў, але тэхнічныя характарыстыкі новай ракеты пакуль не раскрываюцца.
Пра распрацоўванне «Доўгага Нэптуна» яшчэ ў 2023 годзе заяўляў першы намеснік міністра абароны Украіны Іван Гаўрылюк. Тады ішла праца над новаю мадыфікацыяй ракеты для комплексу «Нэптун».
Ракеты «Нэптун» ужо паказалі сваю эфектыўнасць. Яны прайшлі агнявыя выпрабаванні ў 2019 годзе і здзяйснялі ўдалыя стрэлы на адлегласць да 280 кіламетраў. У 2022-м украінскія вайскоўцы з дапамогаю «Нэптунаў» знішчылі расейскі крэйсер «Масква» – флагман Чарнаморскага флоту РФ, які перад гэтым атрымаў знакамітае кірунак ад абаронцаў вострава Змяіны.
Абноўлена. Паводле інфармацыі ўкраінскіх СМІ, менавіта ракета магла трапіць 14 сакавіка ў нафта-перапрацоўчы завод у Туапсэ Краснадарскага краю.
Раман Шавель belsat.eu