8 сакавіка ў аднаго з купалоў Кіева-Пячэрскай лаўры ў выніку моцнага ветру ўпаў крыж. На месца здарэння выклікалі ратавальнікаў.
«8 сакавіка ў 13:05 у Службу ратавання паступіла паведамленне аб неабходнасці дапамогі ў завулк Лаўрскім, што ў Пячэрскім раёне», – адзначылі ў кіеўскай Дзяржаўнай службе надзвычайных сітуацый.
З дапамогай спецтэхнікі ратавальнікі дэматавалі абвалены крыж з купала, абрэзаўшы драты, якія яго прытрымлівалі.
Згодна з народнымі ўяўленнямі, падзенне крыжа з храму ўспрымаецца як злавесны знак, які можа прадвяшчаць бедствы або вялікія патрасенні.
Адметна, што падобны выпадак адбыўся ў студзені 2022 года, пасля чаго праз 40 дзён пачалася поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны.
Раман Шавель belsat.eu