навіны

Дзмітрый Шчыгельскі: Псіхічны стан Лукашэнкі дае яму перавагі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Актывіст трымае партрэт Аляксандра Лукашэнкі падчас акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі ў Беларусі на Рынкавай плошчы Кракава, Польшча, 3 ліпеня 2020 года. Фота: Artur Widak / NurPhoto via Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Актывіст трымае партрэт Аляксандра Лукашэнкі падчас акцыі салідарнасці з палітычнымі вязнямі ў Беларусі на Рынкавай плошчы Кракава, Польшча, 3 ліпеня 2020 года. Фота: Artur Widak / NurPhoto via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Псіхічны стан дае Лукашэнку канкурэнтныя перавагі як палітыку, бо не абмяжоўвае яго каштоўнасцямі, мараллю, эмпатыяй. Такую думку выказаў псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі ў студыі «ПраСвету» з Сяргеем Пелясой. Ён таксама паразважаў пра псіхічны стан кіраўніка Беларусі і падзяліўся думкамі адносна таго, ці ёсць перашкоды для эфектыўнага кіравання краінаю. 

Дзмітрый Шчыгельскі, псіхіятр, які ў 2001 годзе апублікаваў артыкул «Гісторыя хваробы Аляксандра Лукашэнкі». Цяпер Дзмітрый – палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага ва Украіне.

Сяргей Пеляса: Паразмаўляем пра тое, як псіхічная паталогія Аляксандра Лукашэнкі, якую вы апісалі ў артыкуле, праяўляецца сёння ў ягоным жыцці. Як цяпер, праз чвэрць стагоддзя, калі сабралі ўсю інфармацыю пра стан ягонай псіхікі, вы ацанілі б ягоны псіхічны стан?

Дзмітрый Шчыгельскі: Цяпер ён у стадыі кампенсацыі. Гэта значыць, што праблемаў, у якіх псіхічны стан перашкаджае яму эфектыўна камунікаваць, кіраваць і прымаць рашэнні, не існуе. Апошняя відавочная дэкампенсацыя, калі ў яго былі праблемы... Гэта было пасля МЗКЦ у 2020 годзе, калі ён знік. Там было відавочна, што была страта кіравання МУС, войскам. Тыдзень-два мінуў, пакуль ён ізноў з’явіўся ў медыях, калі ён быў дэкампенсаваны. 

,,

Калі казаць пра момант, калі ён кампенсаваны, то псіхічны стан дае яму канкурэнтныя перавагі як палітыку, бо не абмяжоўвае яго каштоўнасцямі, мараллю, эмпатыяй. Больш за тое, ягоная схільнасць бачыць паўсюль змовы дае яму магчымасць на інтуітыўным узроўні адчуваць тых, хто можа сысці на іншы бок. 


Ёсць цікавыя гісторыі. Павел Латушка ў адным з інтэрв’ю апавёў, што [пачуў]: «Пал Палыч, калі здрадзіш, я цябе заб’ю» – яшчэ калі быў міністрам. Я пасля запытваўся, ці былі ў Латушкі думкі ў падсвядомасці, што вы можаце пайсці на іншы бок. Ён кажа, што былі. Ён сказаў, што іх хаваў, але разумеў, што там не тое і не так, што Лукашэнка – дыктатар. Сэнс у тым, што гэта былі вельмі схаваныя думкі, якімі ён ні з кім не дзяліўся, але Лукашэнка адчуў. Гэтая ягоная асаблівасць псіхікі дае яму канкурэнтную перавагу ў тым, каб уладу захапіць і захоўваць. Мы бачым, што яму гэта ўдаецца.

– Гэта актуальна, бо ён, на жаль, кіруе Беларуссю больш 30 гадоў. Лукашэнка заявіў: гэта дзеці прэзідэнта, прызначаныя прэзідэнтам, таму біць па галаве іх нельга, матам лаяцца на іх нельга і нават крычаць на іх нельга. Чаму ён пра гэта гаворыць? Ён сам гэтым займаўся, займаецца. Ці гэта адна з праяваў ягонай псіхапатыі – нізкі парог агрэсіі?

– Цару можна ўсё. Былі звесткі, што ён біў некаторых чыноўнікаў. Наколькі гэта працягваецца, не ведаю. Да 2010 года мне даводзілася сутыкацца з людзьмі, якія сышлі з улады. Склалася так, што пасля таго артыкулу шмат чыноўнікаў, якія сышлі з улады і нават не пайшлі ў апазіцыю, але нейкім чынам апынуліся ў Нью-Ёрку і сустракаюцца са мной, і пачынаюць апавядаць пра Лукашэнку. Я не святар, каб адпускаць грахі. Цяпер я не ведаю, б’е ці не.

– Гэта нізкі парог агрэсіі ці не?

– Я б хутчэй казаў, што гэта нізкі парог культуры, адукацыі і вельмі прымітыўны погляд на кіраванне. Іншага не маем. Як умее, так і кіруе.

– Яшчэ адна цікавая фраза была. Пра што яна сведчыць? Калі ён размаўляў з міністрам лясной гаспадаркі, заявіў: «Вы хацелі маразы? Месяц былі маразы». Гучыць, нібы ён сам даў лесарубам маразы.

Гэта сведчыць пра тое, што ён успрымае сябе амаль вышэйшым за Бога. Для Беларусі ў значнай ступені так яно і ёсць.

Больш падрабязна глядзіце размову тут:


belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10