навіны

БДУ штомесяц справаздачыцца Качанавай і ў пракуратуру пра сачэнне за студэнтамі

Факультэт журналістыкі БДУ. Фота: bsu.by
Факультэт журналістыкі БДУ. Фота: bsu.by
podpis źródła zdjęcia

Беларускія ВНУ і школы абавязаныя сачыць за навучэнцамі, ладзіць сярод іх прапагандысцкія акцыі і справаздачыцца пра гэта чыноўнікам.

Як атрымалася даведацца кіберпартызанам, кожны месяц Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт дасылае справаздачу старшыні Савету Рэспублікі Наталлі Качанавай і ў пракуратуру, «як змагаюцца з экстрэмізмам і прамываюць мазгі студэнтам». Паводле дакументаў, якія апублікавалі партызаны і датуюцца восенню 2024 года, такую практыку ўвялі прынамсі з лютага 2021-га.

У справаздачах БДУ паведамляе, ці праходзілі на яго тэрыторыі якіясьці пратэставыя і «экстрэмісцкія» акцыі або «іншыя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак». Што праводзіцца аналіз «дасяжных для кантролю» тэлеграм-каналаў і чатаў у сацсетках, прафілактычная праца з навучэнцамі, якія «раней траплялі ў поле зроку праваахоўных органаў», а таксама розныя ідэалагічныя акцыі.

,,

«Чым страшней лукашыстам за ўладу, тым мацней «закручваюць гайкі». Але з тым, што мы атрымліваем інфармацыю з іх сетак, па-ранейшаму нічога зрабіць не могуць», – адзначаюць кіберпартызаны.


Педагог Таццяна Карпіневіч, якая праз данос Вольгі Бондаравай была вымушаная тэрмінова з'ехаць з Беларусі. Варшава, Польшча. 31 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

«Быў страх і шок». Настаўніца Таццяна Крапіневіч распавядае, як гэта – ісці на ўрок да 5-класнікаў пасля «размовы» з КДБ

Гісторыі

Пра абавязак сачыць за вучнямі расказвала «Белсату» Настаўніца года Рэспублікі Беларусь – 2023 Таццяна Крапіневіч, якая вымушаная была разам з дачкою пакінуць радзіму пасля даносу. Паводле Таццяны, класныя кіраўнікі змушаныя маніторыць сацыяльныя сеткі сваіх падапечных і складаць выніковыя справаздачы: прозвішча вучня, нік, на што падпісаны.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10