Gistoryi

«Быў страх і шок». Настаўніца Таццяна Крапіневіч распавядае, як гэта – ісці на ўрок да 5-класнікаў пасля «размовы» з КДБ

Педагог Таццяна Карпіневіч, якая праз данос Вольгі Бондаравай была вымушана тэрмінова з'ехаць з Беларусі. Варшава, Польшча. 31 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
Педагог Таццяна Карпіневіч, якая праз данос Вольгі Бондаравай была вымушаная тэрмінова з'ехаць з Беларусі. Варшава, Польшча. 31 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

Беларусы за два дні сабралі больш за 4000 еўраў для завуча Ляхавіцкай гімназіі і фіналісткі конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2023» Таццяны Крапіневіч, якая вымушаная была разам з дачкой пакінуць радзіму пасля даносу на яе. У шчырай размове з «Белсатам» Таццяна распавядае, як педагагічнае крэда «вучыць для жыцця» можа ў цяперашняй Беларусі ператварыцца ў «экстрэмісцкі» лозунг і як цяжка хаваць свой страх ад дзяцей…