навіны

Гурт «Naviband» анансуе выпуск першага за восем гадоў альбому

Пераможцы прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі», музыкі вядомага гурта «Naviband» Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка. Варшава, Польшча. 3 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
Пераможцы прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі», музыкі вядомага гурта «Naviband» Ксенія Жук і Арцём Лук'яненка. Варшава, Польшча. 3 лістапада 2024 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Першы за восем гадоў альбом гурта «Naviband» можна будзе паслухаць на ўсіх асноўных музычных платформах ужо 14 лютага. За дзень да гэтага журналіст «Белсату» Алесь Залеўскі прысутнічаў на папярэднім праслухоўванні новага рэлізу і падзяліўся ўражаннямі.

Папярэдняе праслухоўванне доўгачаканага шостага студыйнага альбому «Naviband» праходзіць у Польшчы.

«Папярэдняе праслухоўванне адбываецца за шэсцьсот кіламетраў ад Менску, але тут ажыятаж – тут і журналісты, крытыкі – нібы “Naviband” сустракаецца са сваімі прыхільнікамі на радзіме, – кажа журналіст «Белсату» Алесь Залеўскі. – Назва і канцэпцыя гэтага альбому – “Адліга”. У гэты альбом уваходзяць ужо вядомыя за апошнія месяцы песні, як, напрыклад, “Прабач”, якая выконвалася з сімфанічным аркестрам. Ці песня “Мама”, якая ўжо мае каля паўмільёна праглядаў на “YouTube”.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Freepik

Найлепшыя беларускія гурт, альбом, песня, кліп і адкрыццё 2024 года. Музычны топ ад экспертаў

Аналітыка

Але таксама гэта перадусім цікавыя калабарацыі. Вылучаецца першая з іх – песня “Маё каханне” з “Бі-2”. Таксама тут супраца з беларускай спявачкай Палінай і вельмі цікавы эксперымент – песня “Караблі” з самай вядомай грузінскай групай, якая называецца “MGZAVREBI”».


Новы альбом можна будзе паслухаць цалкам 14 лютага на ўсіх асноўных музычных платформах, а канцэртная прэм’ера адбудзецца 24 траўня ў Варшаве.


«Naviband» – гурт з Менску, які ўтварыўся ў 2013 годзе. У 2017 годзе ён удзельнічаў у конкурсе «Еўрабачанне» ад Беларусі. У 2020 годзе ўдзельнікі гурта асудзілі гвалт і беззаконне і напісалі некалькі песняў, прысвечаных палітычным падзеям. Неўзабаве музыкі трапілі ў чорны спіс уладаў і не змаглі выступаць на радзіме, а пазней былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі.


У эміграцыі яны працягваюць творчасць і збіраюць у Еўропе поўныя залы .


Алесь Залеўскі, Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10