Канал беларускіх сілавікоў апублікаваў скрыншот перапіскі Вадзіма Кабанчука з журналістам «Люстэрка», але абодва бакі абвяргаюць узлом.
У чацвер 9 студзеня тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, заявіў пра ўзлом тэлеграм-акаўнту прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінету і былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука. У каментары «Зеркалу» той зняпраўдзіў гэта і заявіў пра немагчымасць узлому свайго акаўнту:
«Узлому не было, з маім акаўнтам у Telegram усё добра. У мяне ўвамкнутая двухфактарная верыфікацыя, якая робіць узлом немагчымым».
Пасля гэтага губазікаўцы апублікавалі скрыншот ліставання Кабанчука з журналісткаю «Зеркала» за 24 чэрвеня 2023 года. Выданне пацвердзіла, што гэтае паведамленне адправіла рэдакцыя, але запэўніла, што ўзлому акаўнту журналісткі не было.
Пасля гэтага Кабанчук у сваім Facebook заверыў, што будзе высвятляць, ці мог быць ажыццёўлены ўзлом ягонага акаўнту.
«Шаноўныя журналісты і неабыякавыя грамадзяне, я разумею вашую заклапочанасць наконт майго акаўнту ў "Тэлеграме". Калі высветлю дакладна, што адбылося, адразу паведамлю. Зараз удзельнічаю ў запланаваных мерапрыемствах і не маю часу разбірацца ў гэтай сітуацыі», — напісаў ён.
Нагадаем, што 3 жніўня 2024 года Вадзім Кабанчук быў прызначаны Святланаю Ціханоўскаю прадстаўніком Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі ў справе абароны і нацыянальнай бяспекі. Да гэтага ён быў намеснікам камандзіра палка Каліноўскага.
Тэса Анэйда belsat.eu