навіны

Уначы РФ атакавала ўкраінскія гарады: ёсць загінулыя

Наступствы ўдару ў Прылуках. Фота: ДСНС Чернігівщини
Наступствы ўдару ў Прылуках. Фота: ДСНС Чернігівщини
podpis źródła zdjęcia

У ноч на 5 чэрвеня расейскія войскі здзейснілі масаваны авіяўдар па Чарнігаўскай вобласці: пад атаку беспілотнікаў трапіў горад Прылукі. У выніку загінулі прынамсі пяць чалавек, сярод якіх – дзіця ва ўзросце ўсяго аднаго года і чатырох месяцаў. Яшчэ шасцёра атрымалі раненні.

Паводле паведамлення Нацыянальнай паліцыі, сярод загінулых – 46-гадовая жанчына, ейная дачка, народжаная ў 1998 годзе, і малы ўнук. Іхныя целы былі знойдзеныя пад руінамі дому.


Наступствы ўдару ў Прылуках. Фота: ДСНС Чернігівщини
Наступствы ўдару ў Прылуках. Фота: ДСНС Чернігівщини

Па горадзе, паводле ацэнак, удары нанеслі як мінімум шэсць расейскіх ударных дронаў. У выніку пашкоджаныя жылыя дамы.

Наступствы ўдару ў Прылуках. Фота: ДСНС України
Наступствы ўдару ў Прылуках. Фота: ДСНС України

Апрача таго, расейскія БПЛА атакавалі Харкаў. У Слабадскім раёне гораду ўспыхнулі тры пажары: гарэлі кватэра на апошнім паверсе 17-павярховага дому, кватэра і падвал у пяціпавярховіку, а таксама легкавыя аўтамабілі.

Дом у Харкаве, у які ўдарылі дроны. Фота: ДСНС України
Дом у Харкаве, у які ўдарылі дроны. Фота: ДСНС України

Паводле ДСНС, у Харкаве пацярпелі 17 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей.

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10