навіны

Мытны камітэт Беларусі зноў скардзіцца на Польшчу: «За гадзіну прымае 1-2 аўтобусы»

Пункт пропуску «Тэрэспаль» на польска-беларускай мяжы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
Пункт пропуску «Тэрэспаль» на польска-беларускай мяжы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Чаканне на ўезд у Польшчу праз адзіны пункт пропуску з Беларуссю можа цягнуцца некалькі дзён.

Пункт пропуску Тэрэспаль на польска-беларускай мяжы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат
90 аўтобусаў у чарзе на Польшчу і амаль трое содняў чакання для машынаў. Сітуацыя на мяжы навіны

Мытны камітэт Беларусі абвінавачвае ў гэтым Польшчу: 

«Пры магчымасцях прыняць 175 аўтобусаў, якія выязджаюць з Беларусі, за апошнія содні польскі бок аформіў толькі 40 %. Цяпер у чарзе стаіць 60 такіх транспартных сродкаў. У сярэднім за гадзіну сумежны бок прымае 1-2 аўтобусы», — паведамляе прэс-служба беларускай мытні.

Раніцай 7 студзеня чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу праз пункт пропуску «Берасце» налічвала больш за 2400 аўтамабіляў і 90 аўтобусаў, паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэту.

«Беларускі бок прымае ўсе захады для размяшчэння транспартных сродкаў, якія чакаюць выезду, на тэрыторыі пункту пропуску. У кіроўцаў легкавых аўтаў ёсць магчымасць зарэгістравацца ў электроннай чарзе і пасля прыбыць на мытную мяжу да патрэбнага часу, – пракаментавалі ў мытным камітэце. – Рэйсавыя аўтобусы, якія чакаюць выезду ў жывой чарзе, размяркоўваюцца на стаяначныя месцы пункту пропуску, у тым ліку для таго каб стварыць магчымасць для манеўру легкавых аўтамабіляў».

Тым, хто плануе ехаць у Польшчу праз пункт пропуску «Берасце», беларускі бок рэкамендуе «быць гатовымі да складаных абставінаў перасячэння мяжы і выконваць усе захады бяспекі перад уездам у пункт пропуску».

Нагадаем, амаль год таму «Белсат» ужо распытваў Памежную ахову Польшчы, чаму ўсё так марудна. Там чэргі тлумачылі міграцыйным ціскам на Польшчу: краіна кідае ўсе сілы на абарону сваёй мяжы.

«Раптоўныя, непрадбачаныя падзеі, што нясуць прыкметы недатыкальнасці дзяржаўнай мяжы, якія ўзнікаюць у выніку міграцыйнага ціску на польска-беларускай мяжы, могуць абумовіць неабходнасць прыняцця дынамічных і рашучых захадаў. Гэтыя захады прадугледжваюць перасоўванне наяўных асабовых рэсурсаў супрацоўнікаў ад памежных правяранняў для аховы дзяржаўнай мяжы на месцах так званай зялёнай мяжы. У сувязі з недастатковай аховай дзяржаўнай мяжы на беларускім баку мы таксама абавязаныя ладзіць больш дэталёвы кантроль асобаў, якія ўязджаюць у Польшчу
аж да часу, пакуль не знікне рэальная пагроза нелегальнай міграцыі. Рэалізацыя гэтых захадаў у ахове дзяржаўнай мяжы ёсць адказам на часовыя пагрозы нелегальнай міграцыі», – казаў спікер Надбужанскага аддзелу Памежнай аховы Польшчы Дар’юш Сеніцкі.

Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10