навіны

Славаччына па-ранейшаму будзе пастаўляць электраэнергію ва Украіну, нягледзячы на пагрозы прэм'ера Фіца

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: epravda.com.ua
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: epravda.com.ua
podpis źródła zdjęcia

Славаччына працягне экспартаваць электраэнергію ва Украіну, нягледзячы на пагрозы прэм'ер-міністра краіны Робэрта Фіца спыніць гэтыя пастаўкі.

Прэм'ер-міністрам Славакіі Робэрт Фіца і кіраўнік Расеі Уладзімір Пуцін. Масква, Расея. 22 снежня 2024 года. Фота: Gavriil Grigorov / POOL Moscow Russia / East News

«Гэта здрада саюзнікам і Славаччыне». Робэрт Фіца сустрэўся з Пуціным

навіны

Мясцовы аператар сістэмы перадавання электраэнергіі SEPS будзе выконваць умовы дзейнай дамовы.

Як паведамляе чэшскае выданне «iRozhlas», дзяржаўная кампанія SEPS, якая кіруе сістэмаю перадавання электраэнергіі ў Славаччыне, забяспечыць экспарт ва Украіну ў межах надзвычайнай дапамогі. Акрамя таго, SEPS працягвае трансмежнае перадаванне электраэнергіі ў звычайным рэжыме.

Увесну мінулага года кампанія падоўжыла кантракт яшчэ на 12 месяцаў, што дазваляе пастаўляць да 150 мегаватаў электраэнергіі ў энергасістэму Украіны. За першыя 11 месяцаў мінулага года чысты экспарт электраэнергіі са Славаччыны ва Украіну склаў 2,43 тэрават-гадзіны, што ў 3,5 разу больш за паказнік за аналагічны перыяд 2023 года.

Паводле аналітыкаў, штучнае абмежаванне экспарту электраэнергіі за мяжу можа супярэчыць як еўрапейскаму, гэтак і славацкаму заканадаўству. Былы міністр эканомікі Славаччыны Карэл Гірман дадаў, што электраэнергію ва Украіну прадаюць прыватныя трэйдары, а не дзяржава. Паводле яго, спыненне экспарту можа прывесці да канфліктаў у Еўрапейскім звязе.

Украіна вымушаная імпартаваць электраэнергію з суседніх краінаў праз пашкоджанні яе энергасістэмы ў выніку расейскіх удараў.

Апошнімі днямі прэм’ер-міністр Славаччыны Робэрт Фіца пагражаў спыніць пастаўкі электраэнергіі ва Украіну ў адказ на спыненне транзіту расейскага газу праз тэрыторыю Украіны пасля заканчэння дзеяння кантракту паміж расейскім «Газпромам» і ўкраінскім «Нафтогазам».

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10