3 студзеня 2025 года ўрад Беларусі падпісаў забарону на гуртавы і разробны гандаль піратэхнікаю. Гэтая пастанова пачынае працаваць ужо заўтра.
Забарона не датычыцца продажу такіх тавараў юрыдычнымі асобамі, якія маюць дазвол або пасведчанне на права продажу піратэхнікі IV і V класаў небяспекі або правядзенне феерверкаў з такой піратэхнікай. Таксама не падпадае пад забарону аптовы і розничны гандаль бенгальскімі агнямі, хлапушкамі, тартавымі свечкамі ці фантанамі халоднага агню.
Забарону растлумачылі траўмамі, якія пачасціліся з-за парушэння правілаў выкарыстання піратэхнічных вырабаў.
Нагадаем, у навагоднюю ноч у Беларусі 15 чалавек атрымалі траўмы ад піратэхнікі.
Тэса Анэйда belsat.eu