навіны

Сяргей Лаўроў накінуўся з абвінавачаннямі на Башара аль-Асада

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Scott Peterson / Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Scott Peterson / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў выказаўся наконт прычынаў хуткага падзення рэжыму былога прэзідэнта Сірыі Башара аль-Асада.

Сірыйскія баевікі і грамадзяне скандуюць лозунгі з нагоды падзення рэжыму Басара Асады перад пятнічнай малітвай у мячэці Амейядаў у Дамаску, Сірыя. 13 снежня 2024 года. Фота: Leo Correa / AP Photo / East News
У Сірыі свет убачыў слабасць Расеі. Уладам Ірану падрыхтавацца? Аналітыка

Паводле кіраўніка расейскага МЗС, пагаршэнне сітуацыі было абумоўленае тым, што папярэдняе кіраўніцтва Сірыі на фоне шматгадовага канфлікту не змагло задаволіць асноўных патрэбаў насельніцтва і наладзіць дыялогу з апанентамі.

Сяргей Лаўроў адзначыў, што разлікі сірыйцаў на змены жыцця да лепшага не апраўдаліся, нягледзячы на «пераканаўчыя поспехі ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам пры ўдзеле расейскіх ВКС». Вялікую долю віны ў гэтым кіраўнік расейскага МЗС усклаў на Вашынгтон, які «фактычна акупаваў найбольш багаты рэсурсамі паўночна-ўсходні рэгіён Сірыі, а таксама ажыццяўляў сур’ёзны санкцыйны ціск на Дамаск».

Гэта правакавала сацыяльнае незадавальненне, і сірыйскія ўлады былі вымушаныя прымаць непапулярныя захады, напрыклад, скарачаць субсідыі, лічыць міністр замежных справаў РФ.

Лаўроў дадаў, што Масква ўважліва сочыць за сітуацыяй у Сірыі, аднак пакуль што рана рабіць канчатковыя высновы.

Нагадаем, 8 снежня адбылося падзенне рэжыму Башара аль-Асада, які кіраваў Сірыяй з 2000 года, прыйшоўшы на змену свайму бацьку (кіраваў з 1971-га). Башар аль-Асад уцёк у Расею, уладу захапілі паўстанцы, найбольш актыўнымі з якіх сталася групоўка «Хаят Тахрыр аш-Шам». Яна сваймі каранямі ідзе ад «Аль-Каіды» і была звязаная з «Ісламскай дзяржаваю», але заяўляе пра разрыў з тэрарыстамі. Мноства сірыйскіх уцекачоў пачало вяртацца на радзіму.

Раман Шавель belsat.eu 

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10