Пасля змены ўлады ў Сірыі ў выніку наступу сірыйскіх паўстанцаў пад кіраўніцтвам ісламісцкай групоўкі «Хаят Тахрыр аш-Шам» тысячы сірыйскіх бежанцаў вырашылі вярнуцца на радзіму. Ужо праз некалькі гадзінаў пасля падзення праўлення Башара Асады на памежных пераходах з Турцыяй, Іярданіяй, Ліванам і іншымі краінамі сталі з'яўляцца чэргі з ахвотных патрапіць дадому.