З лістапада з Беларусі ў Лівію па дзіўным маршруце лятаюць грузавыя самалёты прыватнай кампаніі, якая трапіла пад санкцыі ЗША за дапамогу ПВК Вагнэра. Магчыма, яны перавозяць зброю мясцовым паўстанцам, якія з’яўляюцца саюзнікамі Расеі.