навіны

У Міжземным моры пасля выбуху патануў расейскі карабель

Расейскі карабель «Ursa Major»
Расейскі карабель «Ursa Major». Крыніца: elespanol.com
podpis źródła zdjęcia

У Міжземным моры паміж Іспаніяй і Алжырам патануў расейскі гандлёвы карабель «Ursa Major», паведамляюць іспанскія выданні.

Крушэнне танкера ў Керчанскай пратоцы. 15 снежня 2024 года. Скрыншот: ukrpravda_news / Telegram

Патанулыя расейскія танкеры выклікалі экалагічную катастрофу ў Чорным моры

навіны

На караблі адбыўся выбух у машынным аддзяленні, калі ён ішоў на ўсход да Гібралтарскай пратокі, пасля чаго судна пачало тануць.


Двое чальцоў экіпажу зніклі без вестак, 14 чалавек уратавалі і даставілі ў іспанскі горад Картахэна.


Сухагруз «Ursa Major» належыць расейскай кампаніі «Оборонлогистика». Карабель шмат гадоў перавозіў грузы для расейскага войска ў Сірыі. Капітан судна заявіў, што гэтым разам на момант аварыі на борце былі пустыя кантэйнеры.


Аднак за чатыры дні да катастрофы, 20 снежня, прэс-служба «Оборонлогистики» апавядала пра адпраўленне «Ursa Major» на Далёкі Усход з «вялікім праектным грузам у межах рэалізацыі дзяржаўных задач у развіцці партовае інфраструктуры і Паўночнага марскога шляху». На карабель меліся пагрузіць партовыя краны для пашырэння тэрміналу ва Уладзівастоку і люкавыя накрыўкі для новых ледаколаў.


«Ursa Major» адплыў 11 снежня з Санкт-Пецярбургу і накіроўваўся ва Уладзівасток, куды мусіў прыбыць 22 студзеня.


15 снежня праз шторм у Керчанскай пратоцы ў Чорным моры затанулі два расейскія танкеры «Волгонефть-212» і «Волгонефть-239». Хвалі разламалі караблі. Адбыўся разліў нафтапрадуктаў, адзін з маракоў загінуў. Здарэнне выклікала экалагічную катастрофу. Плямы мазуту дабраліся да ўзбярэжжа Анапы, пацярпелі птушкі, рыбы, жывёлы.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10