навіны

На Гаваях пачалося вывяржэнне аднаго з самых магутных ў свеце вулканаў

Вывяржэнне вулкану Кілаўэя
Вывяржэнне вулкану Кілаўэя. Фота: USGS
podpis źródła zdjęcia

На Вялікім востраве Гавайскіх выспаў увечары панядзелка, 23 снежня, пачаў вывяргацца вулкан Кілаўэя, які лічыцца адным з самых магутных у свеце.

Разбураны будынак амбасады ЗША ў Вануату. Фота: Michael Thompson / Facebook

У маленькай ціхаакіянскай краіне Вануату адбыўся моцны землятрус

навіны

Цяперашняе вывяржэнне – шостае за апошнія чатыры гады. Папярэднім разам вулкан вывяргаўся ў чэрвені 2023 года. У 2018 годзе вывяржэнне Кілаўэя доўжылася з траўня да жніўня і прывяло да разбурэння больш за 700 дамоў.


Гейзеры лавы, што на пачатку вывяржэння выходзіць вельмі хутка, маюць больш за 80 метраў у вышыню. Непасрэднай небяспекі для насельніцтва выспаў няма, бо вывяржэнне абмежаванае кальдэраю на вяршыні вулкану ў аддаленай закрытай зоне Нацыянальнага парку Гавайскіх вулканаў, паведаміла Гавайская абсерваторыя вулканаў. Гэтая тэрыторыя была закрытая для наведванняў у 2007 годзе праз небяспеку, выкліканую нестабільнасцю сценкі вулкану, расколінамі на зямлі і камняпадамі.


Шкоднымі, аднак, могуць быць выкіды вадзяной пары, вуглякіслага газу і дыяксіду серы, асабліва ў выпадку ўзмацнення парываў ветру – гэтыя рэчывы могуць утварыць вулканічны смог. Гэта можа пагоршыць самаадчуванне людзей, якія цярпяць на бранхіяльную астму, іншыя рэспіраторныя ці сардэчна-сасудзістыя захворванні.


Таксама вывяржэнне вулкану ўяўляе небяспеку для авіяцыі.


Гавайскі нацыянальны парк вулканаў уключае вяршыні двух самых актыўных вулканаў у свеце: Кілаўэя і Маўна-Лёўа.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10