навіны

Старонку кіраўніцы «Белсату» ў Facebook прызналі экстрэмісцкай

Аліна Коўшык. Фота: Facebook Аліны Коўшык
Аліна Коўшык. Фота: Facebook Аліны Коўшык
podpis źródła zdjęcia

Facebook Аліны Коўшык прызналі экстрэмісцкім. Як высветлілася, такое рашэнне яшчэ 20 снежня прыняў суд Ленінскага раёну Горадні.

Пад вызначэнне «экстрэмісцкіх» у Беларусі трапляе практычна ўвесь спектр дзеянняў, накіраваных на выказванне ці дэманстрацыю нязгоды з палітычным курсам дзейнай улады Беларусі: ад удзелу ў так званых «масавых беспарадках» да прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў. Рашэнне аб уключэнні ў «спіс экстрэмістаў» прымае МУС Беларусі. Тэарэтычна яго можна абскардзіць, але з прадказальным вынікам.


Нагадаем, 15 лістапада Аліну Коўшык прызначылі кіраўніцай тэлеканалу «Белсат». З гэтай нагоды яна пакінула Аб’яднаны пераходны кабінет, дзе займалася пытаннямі нацыянальнага адраджэння. Таксама Аліна Коўшык добраахвотна адмовілася ад мандату сябра Каардынацыйнай рады, патлумачыўшы гэта тым, што не зможа «далей сумяшчаць сяброўства ў Каардынацыйнай радзе з выкананьнем абавязкаў на новай пасадзе».


Да гэтага, цягам пятнаццаці гадоў Аліна Коўшык працавала на «Белсаце», у тым ліку як галоўная вядоўца, рэдактарка і прадзюсарка тэлепраграмаў. Далучылася да Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі ў верасні 2022 года. Таксама яна была сузаснавальніцай Цэнтру беларускай салідарнасці ў Варшаве, «Інбелкульт 2.0», клубу «Беларускі Варшавы» і мела дачыненне да стварэння іншых сацыяльных праектаў.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10