навіны

Дамовіліся! Выдавецтва «Кнігаўка» анансавала выхад чацвёртай кнігі пра Гары Потэра па-беларуску

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com
podpis źródła zdjęcia

У лютым 2025 года свет пабачыць ужо чацвёртая кніга са знакамітай сэрыі кніг Джоан Роўлінг пра Гары Потэра па-беларуску.

Беларускаму выдавецтву «Кнігаўка» ўдалося падпісаць новы кантракт з брытанскімі праваўладальнікамі. Кніга «Гары Потэр і Келіх агню» выйдзе ўжо 8 лютага 2025 года. Таксама выдавецтва дадрукуе ў цвёрдай вокладцы і тры папярэднія кнігі серыі.


«Пасля працяглых і плённых перамоваў, – паведамляе выдавецтва, – з дапамогай калег і сяброў нам удалося прабіць сцяну непаразумення і давесці, як важна беларусам пры ганеннях на нацыянальную культуру, жорсткай барацьбе за дабро і святло, чытаць кнігі пра Гары Потэра на роднай мове».


У выдавецтве адзначылі, што новы кантракт заключылі «на даволі жорсткіх умовах». Кнігі Роўлінг будуць эксклюзіўна прадавацца толькі ў кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве, інтэрнэт-краме knihauka.com, маркетплейсах Allegro і Amazon. Іх забаронена прадаваць на тэрыторыі Беларусі і Расеі. Гэта значыць, што дасылаць кнігі пра Гары Потэра поштай у Беларусь выдавецтва таксама не зможа.


Улетку «Кнігаўка» паведаміла, што брытанскае агенцтва «Blair Partnership», якая валодае правамі на выданне кніг пра Гары Потэра, адмовіла працягнуць выдавецтву правы на беларускае выданне серыі пра Гары Потэра (выданне чацвёртай і наступных кніг), спасылаючыся на жорсткія санкцыі Вялікай Брытаніі ў дачыненні Беларусі як краіны-суагрэсара і прынцыповую пазіцыю ў гэтым пытанні самой Роўлінг.


Выдавецтва выказвае падзяку Таццяне Нядбай і ўсёй камандзе Беларускага ПЭНу, а таксама англійскаму Міжнароднаму ПЭН-цэнтру за дапамогу ў развязанні гэтай праблемы.


З 23 снежня выдавецтва абвясціла папярэднюю замову на новую кнігу «Гары Потэр і Келіх агню», а таксама на ўсе чатыры кнігі з серыі кніг пра Гары Потэра.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10